кашчэ́й, -я, м.

1. (з вялікай літары). У рускіх народных казках: злы і худы стары, уладальнік багацця.

К.

Бессмяротны.

2. перан. Пра вельмі худога і скупога чалавека (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кашчэ́й

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Кашчэ́й
Р. Кашчэ́я
Д. Кашчэ́ю
В. Кашчэ́я
Т. Кашчэ́ем
М. Кашчэ́ю

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кашчэ́й

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кашчэ́й кашчэ́і
Р. кашчэ́я кашчэ́яў
Д. кашчэ́ю кашчэ́ям
В. кашчэ́я кашчэ́яў
Т. кашчэ́ем кашчэ́ямі
М. кашчэ́ю кашчэ́ях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кашчэ́й м., фольк. Коще́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашчэ́й, ‑я, м.

1. Міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем. Кашчэй бессмяротны.

2. Разм. Пра вельмі худога чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашчэ́й ’міфічны персанаж усходнеславянскіх народных казак: кашчавы і злы стары, які валодае тайнай даўгавечнасці і незлічоным багаццем’; ’вельмі худы чалавек’ (ТСБМ). Параўн. ст.-рус., рус.-ц.-слав. кощь, кощии ’худы’, рус. дыял. коща́ ’вельмі худы чалавек’, бел. кашчэ́й ’тс’. Параўн. яшчэ ц.-слав. кошть (тѣломь кощь). Паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 187, вытворнае суфіксам ‑jь (‑jь) ад *kostь. Яшчэ раней такую ж этымалогію прапанаваў у сваім этымалагічным слоўніку Фасмер, 2. Менш верагодным уяўляецца тлумачэнне Сабалеўскага (ЖМНП, 1886, верасень, с. 152), які спасылаўся на рус. кости́ть ’лаяць’. Параўн. кашча́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коще́й кашчэ́й, -чэ́я м.; (скупец) скна́ра, -ры м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скабардзі́накашчэй (худы чалавек)’ (Касп.). Лаўчутэ (Балтизмы, 131) выводзіць з лат. skabardzîgs ‘востры, пранікаючы’ < skabar̂da ‘шчэпка, асколак, стрэмка’. Параўн. літ. skebérda ‘востры’; балтыйскія словы ўзыходзяць да кораня *skabh‑ ‘абрываць; скабліць’ (Траўтман, 262). У славянскіх мовах роднаснымі з’яўляюцца *skoblь, *skoblʼа і іх дэрываты; гл. Фрэнкель, 797, 799.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кашча́вы ’схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі’ (ТСБМ), ’худы, кастлявы’ (Сл. паўн.-зах., 2). Рус. дыял. коща́вий ’тс’, ст.-рус. кощавий, укр. коща́вий, ст.-славац. koštavý, славац. (дыял.) košťavý ’тс’, балг. (дыял.) ќошчаф ’упарты’, серб.-харв. ко̏штав ’кастлявы, худы’. Прыметнік, утвораны суфіксам *‑javъ ад слова *kostь ’косць’. Звяртае ўвагу тое, што лексема ў слав. арэале мае прыкметы дыял. характар. Калі на ўсх.-слав. тэрыторыі слова *koščav(jь) вядома ва ўсіх трох усх.-слав. мовах, то ў зах. славян яго ведае толькі славац. мова, а ў паўдн. — толькі балг. і серб.-харв. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 186. Параўн. кашчу́нства, кашчэ́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)