Скабардзі́на ‘кашчэй (худы чалавек)’ (Касп.). Лаўчутэ (Балтизмы, 131) выводзіць з лат. skabardzîgs ‘востры, пранікаючы’ < skabar̂da ‘шчэпка, асколак, стрэмка’. Параўн. літ. skebérda ‘востры’; балтыйскія словы ўзыходзяць да кораня *skabh‑ ‘абрываць; скабліць’ (Траўтман, 262). У славянскіх мовах роднаснымі з’яўляюцца *skoblь, *skoblʼа і іх дэрываты; гл. Фрэнкель, 797, 799.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)