каштава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. каштава́нне
Р. каштава́ння
Д. каштава́нню
В. каштава́нне
Т. каштава́ннем
М. каштава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каштава́нне ср. про́ба ж.; см. каштава́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каштава́ць², -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Спрабаваць на смак ежу, пітво.

К. варэнне.

|| зак. пакаштава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. каштава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́бование каштава́нне, -ння ср., спрабава́нне, -ння ср., прабава́нне, -ння ср., про́баванне, -ння ср.; см. про́бовать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Паспыта́ць ’паспрабаваць на смак’ (Бяльк., Касп., Бір.), паспы́таккаштаванне, ці смачна’ (КЭС, лаг.; Нас.). Укр. поспита́ти ’пакаштаваць’, балг. опи́там ’паспрабаваць на смак ежу, напой’, н.-луж. pospytaś ’трохі паспрабаваць’, в.-луж. pospytować ’праводзіць доследы’. У іншых слав. мовах гэта лексема звязана са значэннем ’пытацца’, ’прасіць’, ’шукаць’, ’рабіць прапанову’. Да спытаць < пыта́ць < прасл. pytati/pitati з першасным значэннем ’кроіць, рэзаць, сячы’, г. зн. ’адразаючы, адсякаючы, даведвацца пра гэты прадмет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)