качага́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў.

|| прым. качага́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

качага́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. качага́р качага́ры
Р. качага́ра качага́раў
Д. качага́ру качага́рам
В. качага́ра качага́раў
Т. качага́рам качага́рамі
М. качага́ру качага́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

качага́р м. кочега́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качага́р, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў. Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны. Мележ. — Эй, там, качагар, паддай агню ды добра сачы за парай! Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Качага́р ’рабочы, які абслугоўвае топкі паравых катлоў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. кочега́р, укр. кочега́р ’тс’. Паводле Шанскага, 2, К, 363, з’яўляецца ўласна рускім словам, якое ўпершыню адзначаецца ў слоўніку рус. мовы ў 1847 г. Мяркуюць, што ў рус. мове ўзнікла фармацыя ад слова кочерга пры дапамозе суфікса ‑ар*кочергар. Гэта ўтварэнне не захавалася і хутка (дысіміляцыяй) трансфармавалася ў кочегар. Гл. Фасмер, 2, 357; Гараеў, Доп. I, 21. Але дзіўна, што «стадыя» кочергар так хутка знікла, не пакінуўшы рэальных слядоў. Трэба дапусціць досыць доўгае існаванне слова ў вуснай форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кочега́р качага́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жыга́н ’асмалены кіёк, качарга’ (Бяльк.). Параўн. рус. дыял. жиганкачагар, смуглы чалавек, хуліган’. Ад дзеяслова жыгаць (гл.) ’апякаць, абпальваць’ з малапрадуктыўным рэгіянальным суфіксам ‑ан (Сцяцко, Афікс. наз., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плед, ‑а, М ‑дзе, м.

Прамавугольны кавалак грубай шарсцяной або паўшарсцяной тканіны, якая служыць пакрывалам. Ён, стары лорд, проста вось цешыцца скупымі ласкамі сонца, цеплынёй шатландскага пледа і гэтай утульнай і такой прыстойнай цішынёй галерэі. Лынькоў. Калі ж імжыла З нізкіх хмар, — Сялянскім простым пледам Захутваў плечы качагар Батрачцы з-пад Таледа. Багун.

[Англ. plaid.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каго-што і без дап.

Прыводзіць у парадак каго‑, што‑н.; наводзіць парадак дзе‑н., у чым‑н. Маці з урачыстым выглядам парадкавала на стале талеркі і відэльцы. Карпаў. Качагар.. быў на тэндэры, парадкаваў там вугаль. Лынькоў. Антосю таксама хапала працы. Пакуль зямля падсыхала, ён тупаў каля хаты, парадкаваў у хляве і гумне. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнама́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае цёмную скуру, смуглявы. У прыадчыненых дзвярах паказаўся член сельсавета, высокі, хударлявы і чарнамазы. Крапіва. За будкі прывязаны коні, старыя [цыганы] паважна ідуць і кураць, а бойкія, чарнамазыя хлапчукі .. выстаўлялі ручкі і прасілі хлеба. Каваль.

2. Брудны, выпацканы, мурзаты. Ды развеяў настрой чалавеку Качагар, чарнамазы, як чорт... Ён, як прывід, з’явіўся аднекуль, Нахіліўшыся злёгку на борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)