каце́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каце́льны каце́льная каце́льнае каце́льныя
Р. каце́льнага каце́льнай
каце́льнае
каце́льнага каце́льных
Д. каце́льнаму каце́льнай каце́льнаму каце́льным
В. каце́льны (неадуш.)
каце́льнага (адуш.)
каце́льную каце́льнае каце́льныя (неадуш.)
каце́льных (адуш.)
Т. каце́льным каце́льнай
каце́льнаю
каце́льным каце́льнымі
М. каце́льным каце́льнай каце́льным каце́льных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каце́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да катла (у 2 знач.). Кацельны цэх. Кацельная гаспадарка. // Прызначаны для катлоў. Кацельнае жалеза.

2. у знач. наз. каце́льная, ‑ай, ж. Тое, што і кацельня. [Алесь] амаль бегаў пыльнымі пераходамі, шмыгаў у люкі, спускаўся ў кацельную, дзе качагары махалі шуфлямі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каце́льны, -ая, -ае.

1. гл. кацёл.

2. у знач. наз. каце́льная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Памяшканне, дзе знаходзяцца паравыя катлы, кацельныя ўстаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кацёл, катла́, мн. катлы́, катло́ў, м.

1. Вялікая металічная пасудзіна круглай формы (для награвання вады, прыгатавання ежы і пад.).

Наліць вады ў к.

2. Пра харчаванне з агульнай кухні.

Ротны к.

Агульны к.

3. Закрытая пасудзіна для ператварэння вады ў пару.

Паравы к.

4. перан. Поўнае акружэнне воінскай групоўкі.

Мінскі «кацёл».

|| прым. катло́вы, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і каце́льны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Кацельная ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коте́льный каце́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каце́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тое, што і кацельная (гл. кацельны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэх, ‑а, м.

1. Уст. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — гарадская арганізацыя рамеснікаў адной прафесіі. Да нашых часоў дайшлі статуты цэхаў металістаў, краўцоў, шаўцоў, муляраў. «Полымя».

2. Асноўнае вытворчае падраздзяленне прамысловага прадпрыемства. Друкарскі цэх. Кацельны цэх. □ На заводзе закрылі ўсе цэхі, дзе вырабляліся электрапрыборы для ўжытку. Шамякін. Павіншавалі мы яго І па-ранейшаму, папросту. Калегі цэха аднаго, Дзялілі радасць, боль і роздум. Гілевіч. // Памяшканне, дзе размяшчаецца такое падраздзяленне. Для ўліку расходу электраэнергіі ў цэхах устаноўлены лічыльнікі. «Звязда».

[Ням. Zeche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)