каха́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Любая, каханая (у 2 знач.).

2. Тое, што і палюбоўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каха́нка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каха́нка каха́нкі
Р. каха́нкі каха́нак
Д. каха́нцы каха́нкам
В. каха́нку каха́нак
Т. каха́нкай
каха́нкаю
каха́нкамі
М. каха́нцы каха́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каха́нка ж., разг.

1. зазно́ба;

2. любо́вница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каха́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм.

1. Любая, каханая (у 2 знач.). Мне не забыцца ранку Прыгожаю вясной, — Хадзілі мы з каханкай Дарожкай залатой. Броўка.

2. Тое, што і палюбоўніца. Міхась пакутаваў, не маючы досыць рашучасці .. парваць з .. выпадковай каханкай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́нак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каха́нак каха́нкі
Р. каха́нка каха́нкаў
Д. каха́нку каха́нкам
В. каха́нка каха́нкаў
Т. каха́нкам каха́нкамі
М. каха́нку каха́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

любо́вница

1. палюбо́ўніца, -цы ж.;

2. (влюблённая) каха́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Паляўнічая стрэльба, якая зараджаецца гатовымі набоямі ў гільзах; пераломнае ружжо. Няхай стрэльба — не ламанка, Але стрэліць — зробіць знак... То не стрэльба, а каханка, Нават старасць ёй не брак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каха́нак, ‑нка, м.

Разм.

1. Любы, каханы (у 2 знач.). Той вясною дзяўчына чакала, Што з паходу каханак прыйдзе, Вясну радасна так загукала, А каханка... забіў якісь злыдзень. Чарот.

2. Тое, што і палюбоўнік. — Мой адзін знаёмы вось так ажаніўся. А ў жонкі дружок патайны быў. Выпусцілі яго з турмы, ён адразу да яе. Ёй, вядома, ніякага сэнсу не было кідаць майго знаёмага, а каханак не адступаўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг. пу́нчо ’ненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж. punca, риса, н.-луж. punca ’weibliche Scham’ (з ням. Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен. punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ. pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац. pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус. дыял. пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напе́рсница

1. уст., лит. напе́рсніца, -цы ж.; (любимица) улюбёнка, -кі ж., любі́міца, -цы ж.;

2. (любовница) уст. палюбо́ўніца, -цы ж.; каха́нка, -кі ж.; (наложница) нало́жніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)