кату́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (спец.).

Цыліндр для намотвання дроту, нітак, лёскі і пад.

|| прым. кату́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кату́шка ж. (провода) кату́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кату́шка в разн. знач. шпу́ля, -лі ж., шпу́лька, -кі ж.; (провода) кату́шка, -кі ж.;

индукцио́нная кату́шка індукцы́йная шпу́ля (шпу́лька).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

індукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на індукцыі (у 1 знач.). Індукцыйны метад даследавання.

2. Які мае адносіны да індукцыі (у 2 знач.); выкліканы індукцыяй. Індукцыйны ток. Індукцыйная сувязь. Індукцыйная катушка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шпу́лька ж., в разн. знач. кату́шка; (для ниток — ещё) шпу́лька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шпу́ля ж., в разн. знач. кату́шка; (для ниток — ещё) шпу́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самоинду́кция физ. самаінду́кцыя, -цыі ж.;

кату́шка самоинду́кции шпу́ля (шпу́лька) самаінду́кцыі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вью́шка ж.

1. (крышка в дымоходе) ю́шка, -кі ж.;

2. техн. (катушка) шпу́ля, -лі ж., шпу́лька, -лькі ж.; (валик) ва́лік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ры́ткі ’прыстасаванне для выроўнівання асновы пры навіванні на навой (дзве драўляныя планкі з дубцамі)’ (ТС). Да рэ́ткі (гл.). Няясна. Параўн. славен. rȋtek ’пучок саломы для пакрыцця стрэх’, rȋtka ’яблычная галінка’, ’таўсцейшы канец снапа’, rȋtina ’камель’, харв. кайк. rítek ’салома, якой пакрываюць стрэхі’. Скок (3, 147) мяркуе, што гэта метафарычнае ўтварэнне ад rȉt ’podex’. Далей глядзі rȉt (Безлай, 3, 184). З іншага боку параўн. літ. rite ’шпулька’, ’катушка’, ’бабіна’, ritinỹys ’валік’, ’рулон’, ’скрутак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маток, мото́к, мотак, му̑о́ток ’пэўная колькасць нітак, дроту, лыка і інш., роўна зматаная або навітая на матавіла’ (ТСБМ, Шат., Бяльк., Бес., Мат. Гом., Маш., Яруш., Сл. ПЗБ; круп., Нар. сл.), ’пасма нітак на клубку’, ’нізка рыбы, грыбоў, цыбулі, тытуню; пляцёнка’ (Сл. ПЗБ). Укр. мо́ток, міток, рус. пск., смал. мото́ккатушка нітак’, горк. ’верацяно з наматанымі ніткамі’, пск., смал. ’нізка грыбоў, яблыкаў і інш.’, польск. motek, чэш. smotek, славац. zmotok. Паўн.-слав. motъkъ, якія з motati. Да мата́ць (гл.).

Маток2 ’каноплі (семяннікі)’ (Мат. Гом.). Да маткі́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)