кату́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).
Штурхаць каго-н., прымушаць ачнуцца, прыйсці да памяці.
К. сына раніцай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кату́рхаць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кату́рхаю |
кату́рхаем |
| 2-я ас. |
кату́рхаеш |
кату́рхаеце |
| 3-я ас. |
кату́рхае |
кату́рхаюць |
| Прошлы час |
| м. |
кату́рхаў |
кату́рхалі |
| ж. |
кату́рхала |
| н. |
кату́рхала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
кату́рхай |
кату́рхайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
кату́рхаючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кату́рхаць несов., разг. тормоши́ть, толка́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кату́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Штурхаць, разварушваць каго‑н., прымушаючы ачнуцца, прыйсці да памяці. Галя катурхала Вадзімку і не магла ніяк узбудзіць, здаецца, ён і прачынаўся ўжо, але адразу ж, як Галя адымала рукі, ён зноў падаў. Сабаленка. Дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго. Колас. // перан. Разм. Узбуджаць, узрушаць, актывізаваць. Умела і паспяхова вёў агітацыю Татарынчык не толькі сярод старэйшых капылянцаў, ён знаходзіў дарогу і да сэрцаў іх дзяцей, асцярожна катурхаў іх думкі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кату́рхаць ’трэсці, калыхаць’ (Сцяшк. МГ, БРС). Няяснае слова. Магчыма, нейкае гібрыднае ўтварэнне. Параўн. рус. дыял. котура́ться ’куляцца’, котуря́ть ’штурхаць’. Першая частка катур‑хаць, можа, звязана з дзеясловам тыпу рус. котуря́ть, а другая трансфармавалася пад уплывам штурха́ць (інакш цяжка вытлумачыць з’яўленне элемента «х» у разглядаемым дзеяслове). Магчымы камбінацыі дзеяслова штурхаць з «прэфіксамі» ка‑, ко‑ і спрашчэннем кансанантнай групы шт > т (з якіх прычын?). Параўн. нарэшце існаванне «комплекса» котур‑ (прасл. *koturati): рус. дыял. котура́ться ’куляцца’, славен. kotúrati ’капіць’, серб.-харв. коту̀рати ’вярцець’, ’каціць’ (паводле Трубачова, Эт. сл., 11, 209, дзеяслоўны інтэнсіў, утвораны ад *kotiti ’капіць’ «узмацняльным суфіксам» *‑ur‑a‑ti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскату́рхаць ’растармашыць’ (Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Сл. ПЗБ), роскатурха́ць ’разбудзіць штуршкамі’ (ТС). Да катурхаць (гл.). Параўн. растурхаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Накатага́ніць ’наварыць’ (Мат. Гом.). У слове ідэнтыфікуецца прыстаўка на- і канцавая частка, звязаная з таган ’вялікі касцёл’, што датычыць ‑ка‑, то яна можа быць суаднесена з вядомай экспрэсіўнай прыстаўкай ка‑, параўн. катурхаць (гл.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́рхаць ‘штурхаць, піхаць, тармашыць’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ту́ркаць, ту́рхацца ‘штурхаць каго-небудзь’ (бярэз., ЛА, 2; Мова Сен.), турха́ць ‘штурхаць, піхаць’ (Касп.), турхну́ць ‘штурхануць’ (чашн., сен., ЛА, 2), турхатня́ ‘таўканіна, тузаніна’ (Ласт.). Параўн. катурхаць (гл.), польск. rozturchany ‘растрапаны’ — адносна апошняга Варбат (Исслед., 64) мяркуе, што яно ўваходзіць у лік славянскіх лексем з анамальным рэфлексам turt (< *tъrt), для якіх магчыма запазычанне з балтыйскіх моў або пераўтварэнне славянскіх формаў пад уплывам роднасных балтыйскіх. Хутчэй за ўсё, да тураць, турыць (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑, якое чаргуецца з ‑к‑, параўн. туркаць ‘штурхаць’. Гл. штурхаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)