ката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Ездзіць на чым-н., у чым-н. дзеля прагулкі.

К. на кані.

К. на лыжах.

2. Шмат разоў ездзіць куды-н., раз’язджаць (разм.).

К. за дзяржаўны кошт.

|| наз. ката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ката́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ката́юся ката́емся
2-я ас. ката́ешся ката́ецеся
3-я ас. ката́ецца ката́юцца
Прошлы час
м. ката́ўся ката́ліся
ж. ката́лася
н. ката́лася
Загадны лад
2-я ас. ката́йся ката́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ката́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ката́цца несов. ката́ться;

к. вярхо́м — ката́ться верхо́м;

к. на ло́дцы — ката́ться на ло́дке;

к. на канька́х — ката́ться на конька́х;

лю́біш к., любі́ і са́начкі вазі́цьпосл. лю́бишь ката́ться, люби́ и са́ночки вози́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Ездзіць на чым‑н., у чым‑н. дзеля прагулку забавы або для практыкавання. Катацца на каньках. Катацца на санках. Катацца вярхом. □ Назаўтра Коля ўсю раніцу катаўся па кватэры, а калі на дарозе траплялася мама, ён моцна званіў і крычаў: — Сцеражыся! Веласіпед! Арабей.

2. Разм. Шмат разоў, часта ездзіць куды‑н.; раз’язджаць. Зноў катаецца .. [Бразгоўка] за кааператыўны кошт па тых жа пакручастых сцежках-дарожках, толькі ў другім ужо раёне. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ні, нескл., м.

Конь штучна выведзенай нізкарослай пароды.

Катацца на п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ката́нне ср. ката́ние; см. ката́ць, ката́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вазі́цца, важу́ся, во́зішся, во́зіцца; незак.

1. Катацца.

В. на санках.

2. перан., з кім-чым. Аддаваць многа часу якой-н. справе; важдацца (разм.).

В. са справаздачай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Кончыць катацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. катацца, катаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раската́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаўшы катацца, захапіцца катаннем. Раскаталіся дзеці на веласіпедах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)