катастрафі́чны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы.

Катастрафічнае становішча.

|| наз. катастрафі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катастрафі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. катастрафі́чны катастрафі́чная катастрафі́чнае катастрафі́чныя
Р. катастрафі́чнага катастрафі́чнай
катастрафі́чнае
катастрафі́чнага катастрафі́чных
Д. катастрафі́чнаму катастрафі́чнай катастрафі́чнаму катастрафі́чным
В. катастрафі́чны (неадуш.)
катастрафі́чнага (адуш.)
катастрафі́чную катастрафі́чнае катастрафі́чныя (неадуш.)
катастрафі́чных (адуш.)
Т. катастрафі́чным катастрафі́чнай
катастрафі́чнаю
катастрафі́чным катастрафі́чнымі
М. катастрафі́чным катастрафі́чнай катастрафі́чным катастрафі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

катастрафі́чны катастрофи́ческий, катастрофи́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катастрафі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца катастрофай, вядзе да катастрофы; трагічны. Катастрафічнае становішча. Катастрафічныя памеры. □ — Справы катастрафічныя, Рома, — сказаў .. [Гарышны] хлапцу. — Вада падае. Падае на два сантыметры ў дзень. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катастрофи́ческий катастрафі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катастрофи́чный катастрафі́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трагедыі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Трагічны жанр. Трагічны сюжэт. Трагічная п’еса. // Які ляжыць у аснове трагедыі, які адлюстроўвае яе сутнасць. Трагічны канфлікт. / у знач. наз. трагі́чнае, ‑ага, н. Трагічнае не існуе адасоблена ад жыцця.

2. Уласцівы выканаўцам трагедыі, які здольны перадаваць моцныя пачуцці. Трагічны талент. // Разлічаны на эфект; тэатральны. Трагічны жэст. □ — Бяда, Максім Іванавіч! — трагічным голасам усклікнула [Волька], спрытна саскокваючы з воза. Васілевіч. [Акцёр] разводзіў рукамі і, пакорліва апусціўшы галаву, дэкламаваў трагічным голасам завучаныя фразы. Бядуля.

3. Страшны, катастрафічны. Трагічная гібель судна. Трагічны выпадак. Трагічныя падзеі. // Поўны гора, няшчасця. Трагічнае становішча. □ У яркіх мастацкіх вобразах і малюнках раскрывае народная песня і радасць, і гора, і трагічныя моманты чалавечага жыцця. Саламевіч. Але .. [Кручкоўскі] быў пасабачы верны свайму пану шэфу і не мог не ўспомніць аб ім у такі трагічны час. Якімовіч. // Які выражае цяжкі душэўны стан, пакуты; які сведчыць аб пакутах. Трагічны выраз твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)