ка́тарга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ка́тарга
Р. ка́таргі
Д. ка́тарзе
В. ка́таргу
Т. ка́таргай
ка́таргаю
М. ка́тарзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́тарга, -і, ДМ -рзе, ж.

1. Цяжкія прымусовыя работы для зняволеных у турмах ці ў іншых месцах зняволення ўзмоцненага рэжыму.

Саслаць на катаргу.

2. перан. Пра цяжкую працу, невыноснае жыццё.

Не работа, а к.

|| прым. ка́таржны, -ая, -ае.

Катаржная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́тарга ж., прям., перен. ка́торга

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́тарга, ‑і, ДМ ‑рзе, ж.

1. Уст. Від пакарання засуджаных, які заключаецца ў зняволенні і цяжкіх прымусовых работах, а таксама месца прымусовых работ для ссыльных злачынцаў. Па шырокіх дарогах, закутыя ў ланцугі, ішлі па катаргу людзі і спявалі.. да болю сумныя песні пра Свабоду. Каваль.

2. перан. Пра цяжкую працу, невыноснае жыццё. [Арандатар] уводзіць новыя працоўныя павіннасці, зрабіўшы гэтым самым жыццё сялян яшчэ больш невыноснай катаргай. «Весці».

3. Даўнейшае вёсельнае судна, род галеры, на якім грабцамі былі засуджаныя.

[Ад грэч. katergon — галера.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́таргакатарга’ (ТСБМ, БРС, Касп.). Параўн. рус. ка́торга, укр. ка́торга, польск. katorga, балг. каторга і г. д. Паводле Шанскага, 2, К, 98, уласна рускае ўтварэнне; першая фіксацыя такога словаўжывання адносіцца да 1643 г. У аснове ляжыць с.-грэч. назва галеры κάτεργον (у мн. л. κάτεργα). У грэч. мове, акрамя Галера’, данае слова мела і значэнне ’прымусовая праца’. Такім чынам, няма патрэбы меркаваць разам з Шанскім аб уласна рускім паходжанні такога словаўжывання (значэнне ’прымусовая праца’ для слова κάτεργα зафіксавана вельмі надзейна ў вядомым слоўніку Дзіоканжа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́торга прям., перен. ка́тарга, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́тар ’насмарк’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат.). Рус. ката́р ’тс’, укр. ката́р. Запазычанне з еўрапейскіх моў; магчымыя крыніцы: польск. або ням. мова ў XVII ст. Шатэрнік меркаваў толькі аб польскай крыніцы слова (гл. яго слоўнік). Польск. katar ’тс’, ням. Katarrh, па крыніцах, якія прыводзіць Шанскі, 2, К, 92, з’яўляюцца непасрэднымі запазычаннямі з лац. (< грэч.). Але паводле Клюге, 356, ням. Katarrh узята прама з грэч. katárrhūs. Невядома ў якіх адносінах да формы ка́тар знаходзяцца іншыя варыянты назвы гэтай хваробы. Так, у Насовіча знаходзім ка́тарг (каторгъ) ’насмарк’, а ў Каспяровіча ка́тарга. Можна меркаваць, што тут, магчыма, адлюстроўваецца лац. перадача грэч. назвы (тыпу katárrhūs).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)