катава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., каго (што).

Моцна і балюча біць, жорстка мучыць.

К. на допыце.

Не катуй сябе.

|| зак. скатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. катава́нне, -я, н.

У фашысцкім лагеры смерці было нечалавечае катаванне людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кату́ю кату́ем
2-я ас. кату́еш кату́еце
3-я ас. кату́е кату́юць
Прошлы час
м. катава́ў катава́лі
ж. катава́ла
н. катава́ла
Загадны лад
2-я ас. кату́й кату́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кату́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

катава́ць несов. пыта́ть; му́чить; бить; истяза́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скатава́ць гл. катаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

истяза́ть несов. катава́ць; (мучить) му́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да катаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе.

Зак. да катаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заму́чивать несов. заму́чваць; (истязаниями) катава́ць, мардава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́чить несов., в разн. знач. му́чыць; (истязать) катава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)