касці́сты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
касці́сты |
касці́стая |
касці́стае |
касці́стыя |
| Р. |
касці́стага |
касці́стай касці́стае |
касці́стага |
касці́стых |
| Д. |
касці́стаму |
касці́стай |
касці́стаму |
касці́стым |
| В. |
касці́сты (неадуш.) касці́стага (адуш.) |
касці́стую |
касці́стае |
касці́стыя (неадуш.) касці́стых (адуш.) |
| Т. |
касці́стым |
касці́стай касці́стаю |
касці́стым |
касці́стымі |
| М. |
касці́стым |
касці́стай |
касці́стым |
касці́стых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кости́стый касці́сты;
кости́стые ры́бы зоол. касці́стыя ры́бы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З шырокай, буйной косцю, касцямі. Касцістая фігура. □ На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу. Колас. — А мне вы ўяўляліся зусім не такім — сказаў я, паціскаючы касцістую руку Эдуарда Людвігавіча. Хведаровіч.
2. Кастлявы, кашчавы. Была .. [паненка] кволая, бледная, мела тонкія касцістыя рукі і круглы кірпаносы твар. Лупсякоў.
3. З вялікай колькасцю дробных касцей. Касцісты лешч.
•••
Касцістыя рыбы гл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)