кастля́вы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кастля́вы |
кастля́вая |
кастля́вае |
кастля́выя |
| Р. |
кастля́вага |
кастля́вай кастля́вае |
кастля́вага |
кастля́вых |
| Д. |
кастля́ваму |
кастля́вай |
кастля́ваму |
кастля́вым |
| В. |
кастля́вы (неадуш.) кастля́вага (адуш.) |
кастля́вую |
кастля́вае |
кастля́выя (неадуш.) кастля́вых (адуш.) |
| Т. |
кастля́вым |
кастля́вай кастля́ваю |
кастля́вым |
кастля́вымі |
| М. |
кастля́вым |
кастля́вай |
кастля́вым |
кастля́вых |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кастля́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі. Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі, высахлі. Лобан.
2. Сухарлявы, хударлявы. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан — высокі кастлявы чалавек са шчаціністым змораным тварам. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кашча́вы ’схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі’ (ТСБМ), ’худы, кастлявы’ (Сл. паўн.-зах., 2). Рус. дыял. коща́вий ’тс’, ст.-рус. кощавий, укр. коща́вий, ст.-славац. koštavý, славац. (дыял.) košťavý ’тс’, балг. (дыял.) ќошчаф ’упарты’, серб.-харв. ко̏штав ’кастлявы, худы’. Прыметнік, утвораны суфіксам *‑javъ ад слова *kostь ’косць’. Звяртае ўвагу тое, што лексема ў слав. арэале мае прыкметы дыял. характар. Калі на ўсх.-слав. тэрыторыі слова *koščav(jь) вядома ва ўсіх трох усх.-слав. мовах, то ў зах. славян яго ведае толькі славац. мова, а ў паўдн. — толькі балг. і серб.-харв. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 186. Параўн. кашчу́нства, кашчэ́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
касці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З шырокай, буйной косцю, касцямі. Касцістая фігура. □ На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу. Колас. — А мне вы ўяўляліся зусім не такім — сказаў я, паціскаючы касцістую руку Эдуарда Людвігавіча. Хведаровіч.
2. Кастлявы, кашчавы. Была .. [паненка] кволая, бледная, мела тонкія касцістыя рукі і круглы кірпаносы твар. Лупсякоў.
3. З вялікай колькасцю дробных касцей. Касцісты лешч.
•••
Касцістыя рыбы гл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худы, схуднелы, пахудзелы, хударлявы, марны, змарнелы, мізэрны, змізарнелы, кашчавы, касцісты, кастлявы, вастраносы, сухарэбры; благі, зблажэлы, сухі, сухарлявы, падсухі, выпетраны (разм.); востры (перан.) □ скура і косці
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)