кастля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кастля́вы кастля́вая кастля́вае кастля́выя
Р. кастля́вага кастля́вай
кастля́вае
кастля́вага кастля́вых
Д. кастля́ваму кастля́вай кастля́ваму кастля́вым
В. кастля́вы (неадуш.)
кастля́вага (адуш.)
кастля́вую кастля́вае кастля́выя (неадуш.)
кастля́вых (адуш.)
Т. кастля́вым кастля́вай
кастля́ваю
кастля́вым кастля́вымі
М. кастля́вым кастля́вай кастля́вым кастля́вых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кастля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі. Бабцы было гадоў пад дзевяноста. У твары і ў кастлявых руках ні крывінкі, вочы выцвілі, высахлі. Лобан.

2. Сухарлявы, хударлявы. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан — высокі кастлявы чалавек са шчаціністым змораным тварам. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастля́вы разм. гл. кашчавы

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

angular [ˈæŋgjələ] adj.

1. вуглавы́; з во́стрымі вугла́мі

2. худы́, хударля́вы, кастля́вы, кашча́вы (пра чалавека);

a tall angular woman высо́кая хударля́вая жанчы́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кашча́вы ’схуднелы, высахлы, з выступаючымі касцямі’ (ТСБМ), ’худы, кастлявы’ (Сл. паўн.-зах., 2). Рус. дыял. коща́вий ’тс’, ст.-рус. кощавий, укр. коща́вий, ст.-славац. koštavý, славац. (дыял.) košťavý ’тс’, балг. (дыял.) ќошчаф ’упарты’, серб.-харв. ко̏штавкастлявы, худы’. Прыметнік, утвораны суфіксам *‑javъ ад слова *kostь ’косць’. Звяртае ўвагу тое, што лексема ў слав. арэале мае прыкметы дыял. характар. Калі на ўсх.-слав. тэрыторыі слова *koščav(jь) вядома ва ўсіх трох усх.-слав. мовах, то ў зах. славян яго ведае толькі славац. мова, а ў паўдн. — толькі балг. і серб.-харв. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 186. Параўн. кашчу́нства, кашчэ́й.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касці́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З шырокай, буйной косцю, касцямі. Касцістая фігура. □ На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу. Колас. — А мне вы ўяўляліся зусім не такім — сказаў я, паціскаючы касцістую руку Эдуарда Людвігавіча. Хведаровіч.

2. Кастлявы, кашчавы. Была .. [паненка] кволая, бледная, мела тонкія касцістыя рукі і круглы кірпаносы твар. Лупсякоў.

3. З вялікай колькасцю дробных касцей. Касцісты лешч.

•••

Касцістыя рыбы гл. рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худы, схуднелы, пахудзелы, хударлявы, марны, змарнелы, мізэрны, змізарнелы, кашчавы, касцісты, кастлявы, вастраносы, сухарэбры; благі, зблажэлы, сухі, сухарлявы, падсухі, выпетраны (разм.); востры (перан.) □ скура і косці

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)