касаву́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак. (разм.).

1. на каго-што. Глядзець скоса.

К. на дзверы кабінета.

2. перан., на каго-што. Адносіцца з падазрэннем, недружалюбна.

|| зак. скасаву́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касаву́рыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. касаву́руся касаву́рымся
2-я ас. касаву́рышся касаву́рыцеся
3-я ас. касаву́рыцца касаву́рацца
Прошлы час
м. касаву́рыўся касаву́рыліся
ж. касаву́рылася
н. касаву́рылася
Загадны лад
2-я ас. касаву́рся касаву́рцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час касаву́рачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

касаву́рыцца несов., разг. (искоса смотреть) коси́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм.

1. Глядзець скоса, убок; касіцца. Даведаўшыся, што Віктар едзе ў Зарэцкую МТС, .. [Рыгор] доўга тлумачыў, як лепш, туды ехаць, і ўсё неадабральна касавурыўся на дзверы кабінета Гардзеева. Даніленка. Аж да самага калгаса буланчык усё яшчэ недаверліва касавурыўся і трывожна стрыг вушамі. Якімовіч.

2. перан. Адносіцца недружалюбна, падазрона, варожа. Касавурыўся на .. [Зараніка] хіба адзін Ваўчок, які ўсё яшчэ лічыў, што мінулагодні нарыс Зараніка і выступленне Паходні .. падарвалі славу МТС. Хадкевіч. — Бачыш, як на цябе касавурыцца родная дачка, дарма што і падарунак здагадаўся за тры гады прывезці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скасаву́рыцца гл. касавурыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касу́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм. Тое, што і касавурыцца. У воласці Янук і Міхалка крыху касурыліся адзін на аднаго — вядома ж, пры дзяльбе. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коси́тьсяI несов.

1. (наклоняться набок) касі́цца; (кривиться) крыві́цца;

2. (искоса смотреть) касаву́рыцца, ско́са (скры́ва) пазіра́ць (глядзе́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Ске́рыць: скі́рыты зу́бы ‘абы-чаго смяяцца’, скі́рыцца ‘тс’ (кам., З нар. сл.). Варыянтнае ўтварэнне да шчэ́рыць зубы, гл. шчэрыць, параўн. таксама шке́рыць ‘усміхацца, шчэрыць зубы’ (гл.). Паводле Векслера (Гіст., 92), skʼ у пачатку слова з’явілася ў паўднёварускіх гаворках у выніку змены спалучэння scʼ, што паходзіць з першапачатковага sk (прасл. < *skoair‑) параўн. макед. церн секасавурыцца, пазіраць скоса’, чэш. ceriti zuby ‘скаліць зубы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глядзець, паглядаць, паглядваць, прыглядацца, прыглядвацца, углядацца, углядвацца, заглядацца, заглядвацца, заглядаць, заглядваць, разглядаць, разглядваць, пазіраць, узірацца / скоса: касавурыцца, касурыцца (разм.); упівацца (перан.) □ кідаць погляд, кідаць позірк, не спускаць вачэй, не зводзіць вачэй, упівацца вачамі, упівацца зрокам, ускідаць вочы / скоса: касіць вачамі; тарашчыць вочы, казеліць вочы, лыпаць вачамі, лыпіць вочы, страляць вачамі, шворыць вачамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)