касаво́кі, -ая, -ае.

3 касымі вачамі, які мае касавокасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касаво́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касаво́кі касаво́кая касаво́кае касаво́кія
Р. касаво́кага касаво́кай
касаво́кае
касаво́кага касаво́кіх
Д. касаво́каму касаво́кай касаво́каму касаво́кім
В. касаво́кі (неадуш.)
касаво́кага (адуш.)
касаво́кую касаво́кае касаво́кія (неадуш.)
касаво́кіх (адуш.)
Т. касаво́кім касаво́кай
касаво́каю
касаво́кім касаво́кімі
М. касаво́кім касаво́кай касаво́кім касаво́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

касаво́кі косогла́зый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З касымі вачамі; які мае касавокасць. Адзін [чалавек] чарнявы, плячысты, з пышнымі чорнымі вусамі, крыху касавокі: адно вока пазірала, як кажуць, на Маскву, другое на Варшаву. Колас. // у знач. наз. касаво́кі, ‑ага, м. Пра зайца. Спіць касавокі і сніць, Быццам сабакі гоняць. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касаво́кі ’асоба з косым вокам’. Тыповы складаны прыметнік з другой часткай ‑вокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

косогла́зый касаво́кі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каса... (а таксама коса...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «коса», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: касаплечы, касароты, касавокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Касаве́цкасавокі’ (Шатал.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад неіснуючага касавы, якое узнікла на аснове касавокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каса... (гл. коса...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «коса...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: касавокі, касалапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кусугло́быкасавокі’ (Бяльк.). Да касаглобы. Улічваючы балг. глоб ’вачніца’ і макед. глоб ’тс’, можна меркаваць аб старажытнай беларуска-балгара-македонскай ізалексе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)