карэ́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Карэліі, карэлаў, належыць ім. Карэльскі народ. Карэльская мова.

•••

Карэльская бяроза гл. бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чачо́тка

карэльская бяроза’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. чачо́тка чачо́ткі
Р. чачо́ткі чачо́так
Д. чачо́тцы чачо́ткам
В. чачо́тку чачо́ткі
Т. чачо́ткай
чачо́ткаю
чачо́ткамі
М. чачо́тцы чачо́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чачо́тка³, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Від бярозы з прыгожай узорнай драўнінай на разрэзе; карэльская бяроза.

|| прым. чачо́ткавы, -ая, -ае.

Чачоткавая шкатулка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каре́льский карэ́льскі;

каре́льская берёза карэ́льская бяро́за; чачо́тка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэ́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. карэ́льскі карэ́льская карэ́льскае карэ́льскія
Р. карэ́льскага карэ́льскай
карэ́льскае
карэ́льскага карэ́льскіх
Д. карэ́льскаму карэ́льскай карэ́льскаму карэ́льскім
В. карэ́льскі (неадуш.)
карэ́льскага (адуш.)
карэ́льскую карэ́льскае карэ́льскія (неадуш.)
карэ́льскіх (адуш.)
Т. карэ́льскім карэ́льскай
карэ́льскаю
карэ́льскім карэ́льскімі
М. карэ́льскім карэ́льскай карэ́льскім карэ́льскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Бяро́за ж., г. Берёза

бяро́за ж. берёза;

карэ́льская б. — коре́льская берёза

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэ́лы¹, -аў, адз.э́л, -а, м.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Карэлія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. карэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. карэ́льскі, -ая, -ае.

К. народ.

Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяро́за, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. Аўрамчык. Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. Бядуля. / у знач. зб. Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза. Шашкоў.

2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? Бядуля.

•••

Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чачо́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Невялікая пеўчая птушка сямейства ўюрковых. Трохі далей, якраз ля і дарогі, у кроне старой разгалістай грушы трапечуць крыльцамі і шчабечуць чачоткі. Хомчанка.

2. Хуткі, рытмічны танец з частым пастукваннем падэшваў і абцасаў аб падлогу, а таксама музыка да гэтага танца. Гралі.. [кравец і каваль] тое, што трэба было на абыходак тутэйшым людзям, — польку, кракавяка, чачотку. Чорны. // Дробнае пастукванне ног (у час танца). Марыя выбіла чачотку і, увайшоўшы ў азарт, пусцілася па кругу. Гроднеў. / у перан. ужыв. А воддаль на лазе і ліпах Чачотку салавей рассыпаў. Астрэйка. А карась чачотку выбіваюць: Зялёны панцыр цяжкіх лапухоў Спрабуюць скінуць, выскачыць жадаюць У вольны свет травы, вады глухой. Прануза.

чачо́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Від бярозы з прыгожай узорнай драўнінай на разрэзе; карэльская бяроза. [Серада:] Мы яе па-культурнаму пачалі называць: авіябяроза. Бо раней — так сабе па-вясковаму: чачотка дый толькі. Брыль. // Драўніна такой бярозы. Пасучы кон[ей], ён [Нямко] заўсёды што-небудзь рабіў: то плёў лапці, .. то вымайстроўваў якую-небудзь штучку з чачоткі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)