карэ́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
карэ́лы |
карэ́лая |
карэ́лае |
карэ́лыя |
| Р. |
карэ́лага |
карэ́лай карэ́лае |
карэ́лага |
карэ́лых |
| Д. |
карэ́ламу |
карэ́лай |
карэ́ламу |
карэ́лым |
| В. |
карэ́лы (неадуш.) карэ́лага (адуш.) |
карэ́лую |
карэ́лае |
карэ́лыя (неадуш.) карэ́лых (адуш.) |
| Т. |
карэ́лым |
карэ́лай карэ́лаю |
карэ́лым |
карэ́лымі |
| М. |
карэ́лым |
карэ́лай |
карэ́лым |
карэ́лых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
карэ́лы², -ая, -ае.
Пакрыты слоем засохлай гразі; брудны.
Карэлая сукенка.
Карэлыя рукі.
|| наз. карэ́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карэ́лы¹, -аў, адз. -рэ́л, -а, м.
Народ, які складае карэннае насельніцтва Рэспублікі Карэлія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
|| ж. карэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.
|| прым. карэ́льскі, -ая, -ае.
К. народ.
○
Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карэ́лы прил. (покрытый слоем засохшей грязи) гря́зный, заскору́злый;
~лыя ану́чы — гря́зные (заскору́злые) тря́пки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карэ́лы 1, ‑аў; адз. карэл, ‑а, м.; карэлка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. карэлкі, ‑лак; ж.
Народ, які складае карэннае насельніцтва Карэльскай АССР.
карэ́лы 2, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты слоем засохлай гразі; каравы, брудны. Карэлыя рукі. □ Ануча была сухая, карэлая, і чалавек нейкі час валтузіўся, пакуль усунуў нагу ў лапаць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Карэ́лы ’накрыты слоем засохлай гразі’, каравы ’брудны’, да карэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закарэ́лы, -ая, -ае.
1. Які засох, ператварыўся ў корку.
Закарэлая гразь.
2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад., карэлы.
З. бінт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карэ́л
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
карэ́л |
карэ́лы |
| Р. |
карэ́ла |
карэ́лаў |
| Д. |
карэ́лу |
карэ́лам |
| В. |
карэ́ла |
карэ́лаў |
| Т. |
карэ́лам |
карэ́ламі |
| М. |
карэ́ле |
карэ́лах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)