кары́ць¹, кару́, ко́рыш, ко́рыць; ко́раны; незак., што.
Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць.
К. жэрдкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кары́ць², кару́, ко́рыш, ко́рыць; ко́раны; незак., каго (што) (разм.).
Папракаць, дакараць.
Хопіць яго к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кары́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кару́ |
ко́рым |
| 2-я ас. |
ко́рыш |
ко́рыце |
| 3-я ас. |
ко́рыць |
ко́раць |
| Прошлы час |
| м. |
кары́ў |
кары́лі |
| ж. |
кары́ла |
| н. |
кары́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
кары́ |
кары́це |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ко́рачы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кары́ць I (што) несов. снима́ть кору́ (с чего), очища́ть от коры́
кары́ць II несов., разг. кори́ть; укоря́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кары́ць 1, кару, корыш, корыць; незак., каго.
Разм. Папракаць каго‑н., сварыцца на каго‑н. Кажа ціха гаспадыня: — Што карыць яго дарма? Ад дабра свой дом не кіне, Добра ведаю сама. Колас. І [Борка] двойку атрымаў таксама. А ўвечары ізноў карыла мама. Корбан.
кары́ць 2, кару, корыш, корыць; незак., што.
Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць. Карыць бярвенне. Карыць пні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кары́ць 1 ’ачышчаць дрэва ад кары’ (Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах., Янк. 3., КЭС., лаг.). Сувязь з лексемай кара (гл.) відавочная. Аднак цяжка вызначыць тып гэтай сувязі. Прасл. koriti мае другасныя значэнні і значэнне, зафіксаванае на ўсх.-слав. глебе (укр. корити, рус. корить), не мае адпаведных паралелей у іншых славянскіх мовах. Аднак калі прасл. koriti разглядаць як карэлят да čьrtǫ črěsti (?) ’рэзаць’, то значэнне ’ачышчаць дрэва ад кары’ можна разглядаць як першаснае, а kora як ’штосьці зрэзанае’.
Кары́ць 2, укр. корити, рус. корить, чэш. kořiti ’пакараць’, славац. korit sa ’пакарацца’, в.-луж. korić ’пакараць’, польск. korzyć ’карыць’, балг. коря ’тс’, макед. кори ’тс’, серб.-харв. ко̀рити ’тс’, славен. koriti ’тс’: koriti sę ’спрачацца’. Найбольш верагодным з’яўляецца параўнанне з лац. carināre ’здзекавацца’, ірл. caire ’вымова, знеслаўленне’. Параўн. з апошнімі ст.-слав. корити ’знеслаўляць’, славац. koriťsa ’здзекавацца’, рус. коритись ’тс’. Семантычныя адрозненні двух радоў дзеясловаў вымушаюць нас дапусціць ідэю аб суіснаванні аманімічных дзеясловаў koriti 1 і koriti 2, якія, напрыклад, ва ўсходнеславянскіх мовах поўнасцю зліліся. Тады, магчыма, рэфлексацыі koriti 1 са значэннем ’пакараць’ і адпаведна koriti sę 1 ’спрачацца’ можна суаднесці з літ. kãras ’вайна’, гот. harjis ’войска’ (супраць Фрэнкель, 220 і Трубачоў, Эт. сл., 11, 76–77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дакары́ць, -кару́, -ко́рыш, -ко́рыць; -ко́раны; зак., каго-што.
Скончыць карыць¹.
Д. жэрдзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дакары́ць, ‑кару, ‑корыш, ‑корыць; зак., што.
Скончыць карыць. Дакарыць жэрддзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кары́цца 1, карытца ’карыта’ (Бяльк.), ’выемка, куды ўстаўляецца бёрда’ (Жыв. сл.), да карыта (гл.). Суфікс сярэдняга роду ‑ьce, які ўтварае дэмінутывы і гіпакарыстыкі (SP, 1, 101).
Кары́цца 2 ’дэталь у калаўроце, пры дапамозе якой рэгулююць шнуры’ (Нар. сл.). Гл. карыцца 1.
Кары́цца 3 ’пакарацца, скарацца’ (Кіркор, Ант.; Нас. Бел. песни, Сержп. Грам., Шн.), да карыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скарані́ць ‘абняславіць’ (глыб., чэрв., карэліц., слонім., Сл. ПЗБ), скара́ніць ‘тс’ (карэліц., Весці АН БССР, 1969, 4, 131). Арашонкава і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. ker̃noti ‘сварыцца, лаяць’, што не зусім добра дапасуецца фанетычна. У якасці крыніцы магло б разглядацца яшчэ ўсх.-літ. kìrinti ‘дражніць, гаварыць з’едліва’, лат. karinât ‘дражніць, злаваць’, роднасныя карыць (гл.), гл. Фрэнкель, 644. Сюды ж і скарані́шчыць ‘тс’, ‘аблаяць, зняславіць’ (Сцяшк. Сл.), якое было скантамінавана са знішчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)