кары́ць 1, кару, корыш, корыць; незак., каго.

Разм. Папракаць каго‑н., сварыцца на каго‑н. Кажа ціха гаспадыня: — Што карыць яго дарма? Ад дабра свой дом не кіне, Добра ведаю сама. Колас. І [Борка] двойку атрымаў таксама. А ўвечары ізноў карыла мама. Корбан.

кары́ць 2, кару, корыш, корыць; незак., што.

Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць. Карыць бярвенне. Карыць пні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)