Каршэ́ль ’карак’ (Нар. лекс.) у выразе даць у каршэль ’даць па шыі’ (Нар. сл., Янк. Мат.), ’карак, задняя частка шыі’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ), ’шыя і плечы ля шыі’ (КЭС, лаг.). Словаўтваральны варыянт да каршэнь (гл.). Аб суфіксацыі ‑elь гл. SP, 1, 108; ‑enь‑ SP, 1, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каршэ́нь ’каршэнь, карак’, ’удар у патыліцу’ (Нас., Касп., Шат., Бяльк., Гарэц., Янк. БП, Мат. АС), «мужык … выпіхнуў папа ў каршэнь за дзверы» (Шн.), ’шыя, карак’ (Янк. III, Нар. сл., Шатал., Нас.). Утворана, як і каршэль, ад карх (гл.) ’карак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)