кару́нкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. кару́нкі
Р. кару́нак
Д. кару́нкам
В. кару́нкі
Т. кару́нкамі
М. кару́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кару́нкі, -аў.

Ажурныя вырабы з ільняных, шаўковых і іншых нітак для аздобы бялізны, адзення і пад.

|| прым. кару́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кару́нкі, -нак ед. нет кру́жево ср.; кружева́ мн.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кару́нкі, ‑аў; адз. няма.

Ажурныя, сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзення і пад. Рукавы абрамлялі танюсенькія карункі. Машара. На развітанне .. Кася падаравала .. тоненькую насовачку, аздобленую карункамі. Васілевіч. // перан.; чаго або якія. Тое, што сваім выглядам нагадвае такі выраб. А мора ўжо ўгаманілася, толькі на прыбярэжнай кручы ды на мокрым жвіры пляжа віднеліся белыя карункі пены. Сабаленка. Сонца .. паклала на палаючыя вокны двухпавярховага драўлянага дома свае мядзяныя карункі. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кару́нкікарункі’ (Нас., Шат., Касп.). Гл. каронкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кару́начніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Жанчына, якая вырабляе карункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валансье́нскі: ~кія кару́нкі валансье́нские кружева́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валансье́нский / валансье́нские кружева́ валансье́нскія кару́нкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́жево ср. кару́нкі, -нак ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кару́начніца, ‑ы, ж.

Жанчына, якая вырабляе карункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)