Кару́за ’асоба, што без прычыны чапляецца, каб распачаць зваду’ (КЭС, лаг.), ’задзіра’ (Бяльк.), ’задзірысты, неадчэпны чалавек’ (Янк. 1, Янк. Мат.), ’задзіра, забіяка’ (Янк. Мат.). Ад каруза паходзіць карузлы (гл.), шэраг значэнняў якога, як і значэнні рускіх паралелей (параўн. рус. скорузлик ’заморак, замораная жывёла, чалавек’), даюць магчымасць параўнаць яго са славен. koruze ’кляча, дрэнны, благі конь’ (Куркіна, Этимология, 1970, 95). Але паходжанне суфікса ‑uza застаецца праблематычным. Значэнне ’задзіра’ ў лексеме каруза, такім чынам, спалучаецца са значэннем ’нярослы, чахлы, заняпалы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скару́за ‘упарты, гарэза, свавольнік’, скару́зіцца ‘ўпарціцца, капрызіць’ (Касп.). Гл. каруза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́злы1 ’нярослы, чахлы’ (ТСБМ), ’закарэлы, схуднелы’ (гл. каруза). Значэнні ’нярослы, чахлы, схуднелы’ пацвярджаюць правільнасць суаднясення бел. каруза са славен. koruze ’кляча’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Карузлы2 ’загрубелы, заскарузлы’ (ТСБМ). Параўн. макед. коруза ’струп’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карузіцца ’шукаць прычыны для звады ці бойкі’ (КЭС, лаг.). Гл. каруза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кару́злівы ’чалавек, ахвочы чапляцца хоць да каго, каб пачаць зваду ці бойку’ (КЭС, лаг.; Янк.). Гл. каруза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)