каро́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Знешняя частка зуба.

2. Артапедычная канструкцыя, мікрапратэз, які пакрывае частку сапсаванага зуба з мэтай яго захавання.

Паставіць каронку.

|| прым. каро́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каро́нка каро́нкі
Р. каро́нкі каро́нак
Д. каро́нцы каро́нкам
В. каро́нку каро́нкі
Т. каро́нкай
каро́нкаю
каро́нкамі
М. каро́нцы каро́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каро́нка ж., в разн. знач. коро́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да карона (у 1 знач.).

2. Знешняя частка зуба.

3. Металічная або пластмасавая абалонка, якая надзяваецца на зуб для яго захавання. Паставіць каронку. Залатая каронка.

4. Від свідравальнага долата. Алмазная каронка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́нка (у маладой) (Зав.), да карона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коро́нка в разн. знач. каро́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)