каро́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каро́ль каралі́
Р. караля́ каралёў
Д. каралю́ караля́м
В. караля́ каралёў
Т. каралём караля́мі
М. каралю́ караля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каро́ль, караля́, мн. каралі́, каралёў, м.

1. Адзін з тытулаў манарха, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул.

Іспанскі к.

2. перан., чаго або які. Манапаліст у якой-н. галіне прамысловасці і гандлю.

3. перан., чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якой-н. галіне дзейнасці, хто дасягнуў дасканаласці.

К. пейзажу.

4. Галоўная фігура ў шахматнай гульні.

5. Ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне.

|| ж. карале́ва, -ы, мн. -ы, -ле́ў (да 1 знач.).

|| прым. карале́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́ль, -раля́ м., в разн. знач. коро́ль;

кум каралю́ — кум королю́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ль, караля, м.

1. Тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. // Асоба, якая мае гэты тытул. // перан.; чаго або які. Манапаліст у якой‑н. галіне прамысловасць, буйны фінансіст. Нафтавы кароль. Кароль сталі. Біржавы кароль.

2. перан.; чаго або які. Пра таго, хто вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. — На сённяшні дзень у нашым раёне ўжо дзесяць ласёў! Я ўчора сам бачыў аднаго такога ляснога караля. Паслядовіч. Прызнаным усімі на дварэ каралём футбола быў сын інваліда Жорка Загорскі. Мележ. Дзед быў вясковым кавалём, кавальскай справы каралём. Рудкоўскі.

3. Другая па старшынству ігральная карта, на якой намалявана мужчынская фігура ў кароне. Званковы кароль. Віновы кароль.

4. Галоўная фігура ў шахматах.

•••

Кум каралю гл. кум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́ль1 укр. король, рус. король, чэш. král, в.-луж. kral, польск. król, балг. крал, серб.-харв. кра̑љ, славен. kralj, прасл. korlь. Традыцыйная этымалогія зводзіцца да запазычання у якасці тытула імені Карла Вялікага (як цэсар, якое зыходзіла да імені Цэзара). Запазычанне мела месца да метатэзы плаўных у славянскіх мовах, таму гэта фанетычная з’ява атрымала абсалютную храналогію (VIII–IX стст.) у адпаведнасці з даціроўкай праўлення Карла Вялікага. Калі ж не прымаць этымалогіі korlь < Karl, мы адразу пазбаўляемся крытэрыю для храналагізацыі. Існуе іншая магчымасць этымалагізацыі прасл. korlь, для якога словам-крыніцай аб’яўляецца прагерм. karla ’стары, старэйшына’ (ст.-ісл. karl ’муж знатнага роду’, фінскі германізм karilas ’стары’). Прыняцце гэтай гіпотэзы мяняе храналогію запазычання ў бок значна большай старажытнасці (Параўн. Мартынаў, Лекс. взаим., 68–71; Трубачоў, Эт. сл., 11, 82–89).

Каро́ль2 ’трус’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). У значэнні ’трус’ мы сустракаем у бел. дыялектах формы кролік і кроль. Апошняе, на нашу думку, з’яўляецца зваротнай дэрывацыяй ад кролік, якое запазычана з польск. królik. Польская форма, у сваю чаргу, з ням. Künigl < лац. cuniculus. Ням. лексема асэнсоўвалася як Nomen deminulivum ад Königкароль’ (Бернекер, 572; Фасмер, 2, 380).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ві́цэ-каро́ль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́цэ-каро́ль ві́цэ-каралі́
Р. ві́цэ-караля́ ві́цэ-каралё́ў
Д. ві́цэ-каралю́ ві́цэ-караля́м
В. ві́цэ-караля́ ві́цэ-каралё́ў
Т. ві́цэ-каралё́м ві́цэ-караля́мі
М. ві́цэ-каралю́ ві́цэ-караля́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́цэ-каро́ль, -раля́ м. ви́це-коро́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карале́ўскі гл. кароль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карале́ўства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Дзяржава, на чале якой стаіць кароль (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каралёк

‘памянш. да кароль

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каралёк каралькі́
Р. каралька́ каралько́ў
Д. каральку́ каралька́м
В. каралька́ каралько́ў
Т. каралько́м каралька́мі
М. каральку́ каралька́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)