Карно́ткі ’кароткі’ (зэльв. Сцяц.; Шатал.). Параўн. карнет (гл.) ’тс’, да карпаць (гл.). Непасрэднае ўтварэнне ад карнаты + суфікс ‑ъkъ, магчыма, пад уплывам кароткі. Пераход а > о або пад націскам (тыпу штаны > штонікі), або таксама па аналогіі з кароткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркадзе́д, каркадзедак ’падлетак, што не расце, ліліпут’ (Янк. III), да карнадзед. Параўн. карналы (гл.) ’кароткі’, карноткі (гл.) ’тс’. Каркадзед < карнидзед пад уплывам карк (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)