ка́рлікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́рлікавы ка́рлікавая ка́рлікавае ка́рлікавыя
Р. ка́рлікавага ка́рлікавай
ка́рлікавае
ка́рлікавага ка́рлікавых
Д. ка́рлікаваму ка́рлікавай ка́рлікаваму ка́рлікавым
В. ка́рлікавы (неадуш.)
ка́рлікавага (адуш.)
ка́рлікавую ка́рлікавае ка́рлікавыя (неадуш.)
ка́рлікавых (адуш.)
Т. ка́рлікавым ка́рлікавай
ка́рлікаваю
ка́рлікавым ка́рлікавымі
М. ка́рлікавым ка́рлікавай ка́рлікавым ка́рлікавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́рлік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек вельмі малога росту.

2. Пра рэч, прадмет і інш. вельмі малога памеру.

Сасна-к.

Дзяржава-к.

|| прым. ка́рлікавы, -ая, -ае.

Карлікавыя дрэвы.

Карлікавае прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гном, ‑а, м.

У заходнееўрапейскай міфалогіі — пачварнае чалавекападобнае карлікавае стварэнне, якое быццам бы ахоўвае падземныя скарбы. [«Жабрак»] па абліччы нагадваў нейкага ляснога гнома, і асабліва дзіўна была ў яго сівая бародка. Колас.

[Ням. Gnom.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скорс, скорш ‘загнутая частка полаза’ (брэсц., Нар. словатв.), ско́рсы, уско́рсы, ско́рчні ‘галоўка ў палазах’ (ЛА, 2), ско́ршні ‘тс’ (барыс., Сл. ПЗБ), ско́рчэнь, ско́рсэнь, ско́рсінь, ско́рсень ‘загнуты канец полаза’, ‘планка, што ідзе ад галоўкі полаза да першага капыла’ (Маслен.). Укр. скорс ‘загнуты канец полаза ў саней; адрэзак пня, які служыць балванкай для вырабу люлькі’, ско́рсина ‘частка дрэва, якая выкарыстоўваецца на палазы’, ко́рса ‘полаз у саней’, корс ‘выгін полаза’, ско́рца ‘загнуты канец полаза’, польск. дыял. усх. korsa, korza, звыч. мн. л. korsy, korzy ‘загнутыя часткі палазоў, насы палазоў’, з украінскай, гл. Слаўскі. 2, 498 і наст. Украінскія словы Слаўскі (там жа) ставіць у сувязь з рус. корёжить ‘карабаціць’, дыял. корга́ ‘крывая галіна; палка, загнутая на канцы і г. д.’, далей да і.-е. *kr̥‑g‑: *kr̥‑ǵ‑. У ЭССЯ (13, 240) падаецца прасл. *kъrsъ, да якога апрача ўкраінскіх лексем узводзяцца яшчэ чэш. krs ‘маларослае чахлае дрэва’, krsekкарлікавае дрэва’, krsati ‘змяншацца, апускацца’, ст.-рус. корсокъ ‘кавалак, пласт, скіба’, якія параўноўваюцца з ст.-інд. krśá ‘худы, слабы чалавек’, авест. kərəsa‑ ‘худы’, што ўзыходзяць да экспрэсіўнага і.-е. *krko‑. ЕСУМ (3, 43) узнаўляе прасл. *kъrsъ/*kъrsь < *і.-е. кораня *kr̥‑kʼ‑, паралельнага *kr̥‑k‑, ад якога ўтворана прасл. *kъrčь ‘корч’. Іншая версія ў Пятлёвай, якая на рускім дыялектным матэрыяле з гэтым коранем узнаўляе прасл. *kъrsati < *kъrt‑s‑ati ‘рэзаць’, гл. Этимология–1976, 137–139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)