караткава́ты, -ая, -ае.

Крыху карацейшы, чым трэба.

Караткаватыя рукавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

караткава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. караткава́ты караткава́тая караткава́тае караткава́тыя
Р. караткава́тага караткава́тай
караткава́тае
караткава́тага караткава́тых
Д. караткава́таму караткава́тай караткава́таму караткава́тым
В. караткава́ты (неадуш.)
караткава́тага (адуш.)
караткава́тую караткава́тае караткава́тыя (неадуш.)
караткава́тых (адуш.)
Т. караткава́тым караткава́тай
караткава́таю
караткава́тым караткава́тымі
М. караткава́тым караткава́тай караткава́тым караткава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

караткава́ты короткова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караткава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху карацейшы, чым трэба. Лістоўніца была тоўстая, і караткаватая піла не мела вялікага разгону. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

короткова́тый караткава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закаро́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Караткаваты, карацейшы, чым трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́караткі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Караткаваты. [Лаўрыновіч] быў у тым самым прыкараткім кажушку, што і раней, і ў тых самых сініх галіфэ. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́караткікараткаваты’ (ТСБМ; брасл., Сл. ПЗБ), сюды ж пры́каратка ’невялікая колькасць’ (Інстр. 3), пры́каратка ’недастакова, мала; караткавата’ (Нас., Шат.), прыкараць ’караткавата’ (Жд.). Вытворныя ад кораня каро́т‑/ко́рат‑ з семантыкай непаўнаты, якая захоўваецца ў прэфіксе. Цвяткоў (Запіскі, 1, 51) бачыць тут паралель да польск. przykrótkiкараткаваты’. Гл. каро́ткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)