карапу́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., жарт.).

Пра малое дзіця.

|| памянш.-ласк. карапу́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карапу́з

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. карапу́з карапу́зы
Р. карапу́за карапу́заў
Д. карапу́зу карапу́зам
В. карапу́за карапу́заў
Т. карапу́зам карапу́замі
М. карапу́зе карапу́зах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

карапу́з м., разг., шутл. карапу́з

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карапу́з разг. карапу́з, -за м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карапу́з, ‑а, м.

Разм. жарт. Пра маленькага хлопчыка. Аж здзіўляюцца суседзі: — Малайчына!.. Ай, ды Федзя!.. — Вось табе і карапуз. — Гэткі вырасціў гарбуз! Шуцько. / Пра тоўстага нізкарослага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карапу́з рус. карапуз, якое або з франц. crapoussinкарапуз’ з другасным упадабненнем да пуза, або з цюрк. karpuz ’арбуз’ з метафарычным пераносам (Фасмер, 2, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апо́ўзліца

‘жан. да апоўзлік - немаўля, карапуз

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. апо́ўзліца апо́ўзліцы
Р. апо́ўзліцы апо́ўзліц
Д. апо́ўзліцы апо́ўзліцам
В. апо́ўзліцу апо́ўзліц
Т. апо́ўзліцай
апо́ўзліцаю
апо́ўзліцамі
М. апо́ўзліцы апо́ўзліцах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баху́р, ‑а, м.

Абл. Бутуз; карапуз. [Антон:] — Будзе лета, канікулы, дык зважу вас, бахуроў, пакажу, чаго мы там набудавалі. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карапу́зік, ‑а, м.

Разм. жарт. Тое, што і карапуз. Адзін карапузік, з сінім ад чарніц ротам, відаць, за камандзіра ў іх быў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карапу́зіцца ’выстаўляць пуза, выхваляцца’ (Нас., Касп.), да карапуз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)