караву́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. караву́лка караву́лкі
Р. караву́лкі караву́лак
Д. караву́лцы караву́лкам
В. караву́лку караву́лкі
Т. караву́лкай
караву́лкаю
караву́лкамі
М. караву́лцы караву́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

караву́лка ж., разг. карау́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

караву́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Памяшканне для каравула або для вартаўніка. Калі Зося і Цімошка прыбеглі ў рэўком, яны там ужо нікога не знайшлі. Збеглі ўніз, у каравулку. І там нікога. Хомчанка. Побач, адзінока мясцілася атынкаваная будка-каравулка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карау́лка разг. караву́лка, -кі ж.; (сторожка) старо́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карау́льня караву́лка, -кі ж.; (сторожка) старо́жка, -кі ж., разг. варто́ўня, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буркатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які любіць бурчаць, бурклівы. Побач адзінока месцілася атынкаваная будка-каравулка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печы які буркатлівы дзед-вартаўнік. Быкаў.

2. Бурлівы, звонкі. Па рацэ праносіліся маторкі, буркатлівыя хвалі ад іх з шумам намотваліся на бераг, казыталі ногі. Савіцкі. Выбіраеш роўненькі пянёк дзе-небудзь ля крынічкі ці светлага буркатлівага ручая, проста лежачы жыватом на зямлі, п’еш ваду. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)