Капылы́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Капылы́
Р. Капыло́ў
Д. Капыла́м
В. Капылы́
Т. Капыла́мі
М. Капыла́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капы́лле, -я, н., зб.

Капылы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капы́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капы́л капылы́
Р. капыла́ капыло́ў
Д. капылу́ капыла́м
В. капы́л капылы́
Т. капыло́м капыла́мі
М. капыле́ капыла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

на́марзень, ‑зня, м.

Падоўжны брусок, які набіваецца на капылы ў санях. Трашчаць намарзні, сціснутыя з двух бакоў .. вязамі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́маразні ’бакавыя планкі, набітыя на капылы саней’ (Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́хлесткі ’падоўжныя бакавыя планкі, што насаджваюцца на капылы ў санях’ (Сл. ПЗБ), параўн. рус. нахлёстка ’верхняя падоўжная планка ў возе ці планка, што набіваецца на капылы ў санях’. Да хлястиць ’біць’, нахлястиць ’набіць’, параўн. у нахлёст ’зверху, наверх (набіць, накласці і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́далаба ’вузкая планка, што набіваецца на капылы паверх вязоў’ (маст., Шатал.). Гл. надаўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надла́пкі ’вузкая планка, якая накладваецца на капылы наверх намаразняў’ (карэл., Шатал.), надлобы ’тс’ (пінск., Шатал.). З *надоўбкі (< na‑dblb‑ki), паколькі ў іх выдзёўбвалі гнёзды, якія надзяваліся на капылы, гл. кадаўба ’тс’, з магчымай ад’ідэацыяй да лапіць, лапкі для першага і да лоб для другога назоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́піныкапылы ў санях’ (воран., LKK, 16). З літ. stipinaĩ тс’ (там жа, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капы́лле, ‑я, н., зб.

Капылы. [Мікіта] дамашнім спосабам, распарваючы ў печы ясень, гнуў палазы і вычэсваў капылле для саней. Галавач. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца; прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шавецкім капыллем. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)