Капу́за ’вялікая зімовая, цыліндрычнай формы, неакуратная футраная шапка’ (кобр. Шн. 3; Сцяшк., Сцяц., зэльв.; драг. Нар. словатв.); ’канфедэратка, абшытая чорным футрам’ (Федар. Рук.), капуся ’льняныя або саламяныя абручы, якія паляшучкі надзявалі на галаву пад хустку, каптур’ (Тарн.). Заназычана, як і ўкр. капуза ’тс’, з польск. kapuza, якое з ням. Kapuze < італ. сарриссіо ’пакрыццё галавы, каптур’ < с.-лац. caputium ’капюшон манаха’ < сарра ’плашч’ (Слаўскі, 2, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапузава́ць (скапузува́ці) ‘умець паставіцца да каго-небудзь’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да капуза (гл.), г. зн. ‘падыйсці, зняўшы капузу, і паказаць тым самым пашану’ або кантамінацыя скапава́ць ‘зразумець’, якое да капаваць (гл.) і капуза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Накапу́зіцца, накапу́зытыся ’мець выгляд хваравітага чалавека з пахіленай набок галавой’ (драг., Нар. словатв.). Відаць, ад капу́за ’вялікая шапка’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)