ка́псула

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́псула ка́псулы
Р. ка́псулы ка́псул
Д. ка́псуле ка́псулам
В. ка́псулу ка́псулы
Т. ка́псулай
ка́псулаю
ка́псуламі
М. ка́псуле ка́псулах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́псула, -ы, мн. -ы, -сул, ж.

1. Абалонка з жэлаціну, крухмалу або іншага рэчыва для вадкіх ці парашкападобных лекаў.

Валідол у капсулах.

2. Назва злучальнай абалонкі ў розных органаў або іх частак (спец.).

3. Частка касмічнага лятальнага апарата.

|| прым. ка́псульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́псула ж., в разн. знач. ка́псула

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́псула фарм., анат., техн. ка́псула, -лы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́псула, ‑ы, ж.

1. Тонкая абалонка або сумка, якая абвалаквае розныя органы, а таксама і паталагічныя ўтварэнні ў арганізме.

2. Абалонка для вадкіх або парашкападобных лякарстваў, якая прыгатаўляецца з крухмалу, жэлаціну і лёгка раствараецца ў арганізме.

3. Герметычная кабіна, камера. // Спускаемы касмічны апарат.

[Ад лац. capsula — каробачка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́псульный ка́псульны; см. ка́псула.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́псля ’капсуль у бутэльцы’ (Яруш.), малар. капсыль, капсуль ’жалезная пракладка паміж колам і загваздкай’ (Нар. словатв.). З польск. kapsla ’тс’, якое з ням. Kapsel ’футарал, зложніца, кажух, капсула’. Форма на -уль, магчыма, аформілася пад уплывам рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)