капро́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. капро́навы капро́навая капро́навае капро́навыя
Р. капро́навага капро́навай
капро́навае
капро́навага капро́навых
Д. капро́наваму капро́навай капро́наваму капро́навым
В. капро́навы (неадуш.)
капро́навага (адуш.)
капро́навую капро́навае капро́навыя (неадуш.)
капро́навых (адуш.)
Т. капро́навым капро́навай
капро́наваю
капро́навым капро́навымі
М. капро́навым капро́навай капро́навым капро́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капро́навы капро́новый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капро́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капрону. Капронавая вытворчасць. // Зроблены з капрону. Капронавыя панчохі. Капронавая сукенка. Капронавы трос. Капронавая сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капро́н, -у, м.

Штучнае валакно высокай трываласці, а таксама тканіна з гэтага валакна.

|| прым. капро́навы, -ая, -ае.

Капронавыя панчохі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капро́новый капро́навы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́вад, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікая рыбалоўная сетка. Стары рыбак выбірае зялёны капронавы невад. Раз-поразу ён кідае ў лодку .. рыбіны. Лужанін. Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі, каб ціхі прыбой калыхаў невады. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капялю́ш, капелюша, м.

Галаўны ўбор, мужчынскі — з палямі, жаночы — розных фасонаў. Саламяны капялюш. □ Прытрымліваючы капронавы капялюш, палі якога намоклі і абвіслі, Максім Сцяпанавіч сігаў вялізнымі крокамі. Карпаў. Каля століка пасажыра прайшла кабета ў чорным капелюшы. Бядуля.

[Лац. capellus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)