Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
капро́навы капро́новый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
капро́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да капрону. Капронавая вытворчасць.// Зроблены з капрону. Капронавыя панчохі. Капронавая сукенка. Капронавы трос. Капронавая сетка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капро́навы Kaprón-
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
капро́н, -у, м.
Штучнае валакно высокай трываласці, а таксама тканіна з гэтага валакна.
|| прым.капро́навы, -ая, -ае.
Капронавыя панчохі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
капро́новыйкапро́навы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́вад, ‑а, М ‑дзе, м.
Вялікая рыбалоўная сетка. Стары рыбак выбірае зялёны капронавы невад. Раз-поразу ён кідае ў лодку .. рыбіны.Лужанін.Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі, каб ціхі прыбой калыхаў невады.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капялю́ш, капелюша, м.
Галаўны ўбор, мужчынскі — з палямі, жаночы — розных фасонаў. Саламяны капялюш. □ Прытрымліваючы капронавы капялюш, палі якога намоклі і абвіслі, Максім Сцяпанавіч сігаў вялізнымі крокамі.Карпаў.Каля століка пасажыра прайшла кабета ў чорным капелюшы.Бядуля.
[Лац. capellus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)