Капо́цька ’непаваротлівы, марудны’ (стаўбц. Нар. сл., Сцяц. Афікс. наз., рус. пск., цвяр. копотуха ’дзеянне непаваротлівага чалавека’. Да капацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́рка ’маруда’ (в.-дзвін., Сл. паўн.-зах.). Да капаць (гл.) > капацца ’корпацца ў чым-н.’ ’рабіць марудна’. Нарашчэнне ‑ор‑ пад уплывам поркацца ’тс’. Параўн. таксама капоцька (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)