капе́ж, капяжу́ і капяжа́, м.

1. -у́. Падзенне кропель талага снегу са стрэх, дрэў, а таксама самі гэтыя кроплі.

Сярод дня пачаўся к.

2. -а́, мн. капяжы́, -о́ў. Ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной.

|| прым. капе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капе́ж

‘падзенне капель’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. капе́ж
Р. капяжу́
Д. капяжу́
В. капе́ж
Т. капяжо́м
М. капяжы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

капе́ж

‘край страхі’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капе́ж капяжы́
Р. капяжа́ капяжо́ў
Д. капяжу́ капяжа́м
В. капе́ж капяжы́
Т. капяжо́м капяжа́мі
М. капяжы́ капяжа́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

капе́ж м.

1. (род. капяжу́) (падение капель с крыш) капе́ль ж.;

2. (род. капяжа́) ни́жний край кры́ши

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капе́ж, капяжу і капяжа, м.

1. ‑у. Каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх. Трымаўся мароз, хоць сярод дня капяжы са стрэх выбівалі ў снезе на прызбах конаўкі. Шамякін. // Падзенне капель талага снегу. Учора і ўначы была адліга — з туманам і капяжамі, але на золку ўдарыў мароз. Карпаў. // Абл. Ледзяшы на стрэхах. Як весткі вясны, на стрэхах хат павіслі сіняватыя капяжы. Навуменка.

2. ‑а. Ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной. У вокны дождж буйны зазвоніць І з капяжоў руччом сцякае І снег жыўцом ён паядае. Колас.

3. ‑а. Месца падзення капель са стрэх. Сціх дождж, чуваць было, як ск[оч]ваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг. Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар. Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт. Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр. капеж, капіж ’лядзяш’, рус. сіб. капежкапеж’, польск. kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв. ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл. kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел. гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капе́льI ж. (падение капель) капе́ж, род. капяжу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каплі́капеж’ (Юрч.). Да кипля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ль, капэ́ль ’вадасцёк’ (лунін., Шатал.), бяроз. копэ́ль ’гразкае балота’ (Шатал.), рус. капелькапеж’, ’рына’, ст.-рус. капелькапежчэш. kápěj, kvápjij, kápij ’вадасцёк’. Прасл. kapějь/kapělь. утворанае ад kapati > ка́паць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крапе́ж ’месца, куды сцякае вада са страхі’ (Яшк., Янк. Мат., Жд. 2). Да крапаць (гл.). Як капеж (< капаць) утворана пры дапамозе суфікса ‑еж (Сцяцко, Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)