Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
капе́жм.
1. (род. капяжу́) (падение капель с крыш) капе́ль ж.;
2. (род. капяжа́) ни́жний край кры́ши
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
капе́ж, капяжу і капяжа, м.
1.‑у. Каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх. Трымаўся мароз, хоць сярод дня капяжы са стрэх выбівалі ў снезе на прызбах конаўкі.Шамякін.// Падзенне капель талага снегу. Учора і ўначы была адліга — з туманам і капяжамі, але на золку ўдарыў мароз.Карпаў.//Абл. Ледзяшы на стрэхах. Як весткі вясны, на стрэхах хат павіслі сіняватыя капяжы.Навуменка.
2.‑а. Ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной. У вокны дождж буйны зазвоніць І з капяжоў руччом сцякае І снег жыўцом ён паядае.Колас.
3.‑а. Месца падзення капель са стрэх. Сціх дождж, чуваць было, як ск[оч]ваюцца са страхі марудныя кроплі, звонка падаюць у капяжы.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́жм
1. Táuwetter n -s, Getröpfel n -s;
2.буд (ніжнікрайстрахі) Dáchtraufe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг.Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар.Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт.Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр.капеж, капіж ’лядзяш’, рус.сіб.капеж ’капеж’, польск.kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв.ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл.kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел.гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капе́ж Месца каля будынка, куды сцякае са страхі вада (БРС). Тое ж каплё (Нас.), капа́ж (Ст.-дар.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
капе́льIж. (падение капель)капе́ж, род. капяжу́м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)