капе́ечны, -ая, -ае.

1. гл. капейка.

2. Які каштуе танна, нядорага.

Капеечная цацка.

3. перан. Залішне дробязны, скупы.

Капеечная натура.

|| наз. капе́ечнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капе́ечны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. капе́ечны капе́ечная капе́ечнае капе́ечныя
Р. капе́ечнага капе́ечнай
капе́ечнае
капе́ечнага капе́ечных
Д. капе́ечнаму капе́ечнай капе́ечнаму капе́ечным
В. капе́ечны (неадуш.)
капе́ечнага (адуш.)
капе́ечную капе́ечнае капе́ечныя (неадуш.)
капе́ечных (адуш.)
Т. капе́ечным капе́ечнай
капе́ечнаю
капе́ечным капе́ечнымі
М. капе́ечным капе́ечнай капе́ечным капе́ечных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

капе́ечны прям., перен. копе́ечный;

~ная мане́та — копе́ечная моне́та;

~ныя расхо́ды — копе́ечные расхо́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю або цаной у адпу капейку. Капеечная манета. // Які дае малую выгаду, невялікі прыбытак. [Вінгель] меў недзе паблізу тут прыгарадную хату, нейкае капеечнае рамяство ў руках. Чорны.

2. перан. Вельмі дробязны; нікчэмны. Капеечная хітрасць. □ Калі мы падраслі, — Не давала Радзіма заседзецца, Да ўтульных пярын, Да капеечных спраў прысуседзіцца. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капе́йка, -і, ДМ -пе́йцы, мн. -і, -пе́ек, ж.

1. Дробная манета, адна сотая рубля.

Рассыпаць капейкі.

2. зб. Грошы, грашовыя сродкі.

Без капейкі — без якіх-н. сродкаў існавання.

Да (апошняй) капейкі — без астатку патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.

Жывая капейка — пра ўсё, што дае даход.

Капейка ў капейку — пры падліку грошай: абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.

Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.

|| памянш. капе́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Абысціся ў капеечку — дорага каштаваць.

|| прым. капе́ечны, -ая, -ае.

Капеечная манета.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

...капеечны, ‑ая, ‑ае.

Другая састаўная частка складаных прыметнікаў, якая ў спалучэнні з лічэбнікам абазначае: вартасцю ў столькі капеек, колькі паказана ў першай частцы, напрыклад: трохкапеечны, пяцікапеечны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

копе́ечный прям., перен. капе́ечны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грошо́вый

1. разг., уст. грашо́вы, капе́ечны;

2. перен. (мелочный, ничтожный) разг. капе́ечны, дро́бязны, нікчэ́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

танны, недарагі, даступны; капеечны, грашовы, сходны (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)