канча́ць гл. кончыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канча́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. канча́ю канча́ем
2-я ас. канча́еш канча́еце
3-я ас. канча́е канча́юць
Прошлы час
м. канча́ў канча́лі
ж. канча́ла
н. канча́ла
Загадны лад
2-я ас. канча́й канча́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час канча́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

канча́ць несов.

1. в разн. знач. конча́ть, ока́нчивать, зака́нчивать;

2. разг. (умертвлять) прика́нчивать;

1, 2 см. ко́нчыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да кончыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. што, а таксама з чым і з інф. Завяршыць, давесці да канца, закончыць.

К. касьбу.

К. з рамонтам.

К. чытаць.

2. што чым. Зрабіць што-н. у заключэнне, закончыць чым-н.

К. артыкул цытатай.

К. выступленне заклікамі.

3. што, з чым і з інф. Палажыць канец чаму-н., спыніць што-н.

К. гулянкі.

К. з п’янствам.

К. бяздзейнічаць.

4. што. Завяршыць навучанне дзе-н.

К. аспірантуру.

5. каго (што). Звесці са свету (разм.).

Дрэнна (кепска) кончыць — пра ганебны канец чыйго-н. жыцця або дзейнасці.

Кончыць жыццё — памерці.

|| незак. канча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канчаць, заканчваць, завяршаць, давяршаць; закругляць, закругляцца (перан.) □ даводзіць да канца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зака́нчивать несов. канча́ць, зака́нчваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ока́нчивать несов. зака́нчваць, канча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гадзі́цца

канчаць спрэчку; згаджацца’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гаджу́ся го́дзімся
2-я ас. го́дзішся го́дзіцеся
3-я ас. го́дзіцца го́дзяцца
Прошлы час
м. гадзі́ўся гадзі́ліся
ж. гадзі́лася
н. гадзі́лася

Крыніцы: dzsl2007, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дока́нчивать несов. дако́нчваць, дака́нчваць, канча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)