канцэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адна з форм аб’яднання розных прадпрыемстваў з высокім узроўнем канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталаў і вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэ́рн

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канцэ́рн канцэ́рны
Р. канцэ́рна канцэ́рнаў
Д. канцэ́рну канцэ́рнам
В. канцэ́рн канцэ́рны
Т. канцэ́рнам канцэ́рнамі
М. канцэ́рне канцэ́рнах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

канцэ́рн м., эк. конце́рн

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцэ́рн, ‑а, м.

Адна з форм капіталістычных манаполій — аб’яднанне прадпрыемстваў розных галін прамысловасць банкаў і інш. пад агульным фінансавым кіраўніцтвам з захаваннем фармальнай незалежнасці ўдзельнікаў.

[Англ. concern.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

конце́рн эк. канцэ́рн, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)