канцэнтра́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. канцэнтра́т канцэнтра́ты
Р. канцэнтра́ту канцэнтра́таў
Д. канцэнтра́ту канцэнтра́там
В. канцэнтра́т канцэнтра́ты
Т. канцэнтра́там канцэнтра́тамі
М. канцэнтра́це канцэнтра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канцэнтра́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Гатовы сухі прадукт, спецыяльна апрацаваны для хуткага прыгатавання.

К. кашы.

К. квасу.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (мука, вотруб’е, макуха, зерне).

3. Канцэнтраваная руда (спец.).

|| прым. канцэнтра́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэнтра́т, -ту м., в разн. знач. концентра́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.

3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

концентра́т в разн. знач. канцэнтра́т, -ту м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэ́кер, ‑у, м.

1. Сухое пячэнне з дражджавога заквашанага цеста.

2. звычайна мн. (крэ́керы, ‑аў). Канцэнтрат у форме высушаных скрылёчкаў бульбы.

[Англ. cracker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабстраля́ны і неабстрэ́лены, ‑ая, ‑ае.

Які не быў у баях, не прывык да стральбы. Ядловец сённяшнюю аперацыю лічыў не вельмі сур’ёзнай, і на выкананне яе маглі ісці неабстраляныя хлопцы. Федасеенка. Вартавы, малады, неабстраляны яшчэ баец, зябка ўздрыгваючы, спыніў .. [веставога] на ўскрайку лесу. Асіпенка. Старшыня выносіць хлеб і сала, Выдае па норме канцэнтрат, І дарэчы ўспомніць, як бывала, Сам быў неабстрэлены салдат. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)