Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
канцэнтра́т, -у, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Гатовы сухі прадукт, спецыяльна апрацаваны для хуткага прыгатавання.
К. кашы.
К. квасу.
2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (мука, вотруб’е, макуха, зерне).
3. Канцэнтраваная руда (спец.).
|| прым.канцэнтра́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канцэнтра́т, -ту м., в разн. знач. концентра́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.
2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала.Кулакоўскі.
3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Канцэнтрат (харчовы) 5/401
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Канцэнтрат (рэчыва) 5/401
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРА́Т [новалац. concentratus засяроджаны, сканцэнтраваны ад лац. con (cum) разам + centrum цэнтр],
1) спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы.
2) Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напр., зерне, макуха, вотруб’е). Гл. таксама Канцэнтраваныя кармы.
3) Прадукт абагачэння карыснага выкапня, у якім канцэнтрацыя каштоўнага мінералу вышэйшая, чым у зыходнай сыравіне.