канцыля́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела.

Нябесная канцылярыя (разм., жарт.) — пра сілы, якія быццам бы кіруюць надвор’ем.

|| прым. канцыля́рскі, -ая, -ае.

К. работнік.

Канцылярскія справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцыля́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канцыля́рыя канцыля́рыі
Р. канцыля́рыі канцыля́рый
Д. канцыля́рыі канцыля́рыям
В. канцыля́рыю канцыля́рыі
Т. канцыля́рыяй
канцыля́рыяю
канцыля́рыямі
М. канцыля́рыі канцыля́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канцыля́рыя ж. канцеля́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцыля́рыя, ‑і, ж.

Аддзел установы, заняты справаводствам, а таксама памяшканне гэтага аддзела. Калгасная канцылярыя. □ У канцылярыях займаліся сваімі справамі рахункаводы. Залескі. // Разм. жарт. Аб чыіх‑н. паперах, перапісцы.

[Лац. cancellaria.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канцыля́рыя ’аддзел установы, заняты справаводствам’, ст.-бел. канцелярия, канцелярыя, канцлерея, канцлярыя, канцлярея, канслерия (пач. XVI ст.) ’тс’, запазычана са ст.-польск. kancelaria < пози, с.-лац. cancellaria ’тс’ < лац. cancellārius ’адзін з членаў варты ўладара, які, стоячы перад кратамі дзвярэй (суда), абвяшчаў яго загады’ < лац. cancelli ’агароджа’ (Слаўскі, 2, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́фіс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кантора, канцылярыя, служба.

|| прым. о́фісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцеля́рия канцыля́рыя, -рыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцыля́рскі, -ая, -ае.

1. гл. канцылярыя.

2. Сухі, невыразны, насычаны словамі, характэрнымі для мовы дзелавых папер.

К. стыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́фіс, ‑а, м.

Кантора, канцылярыя, служба (у некаторых капіталістычных краінах).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпе́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да імперыі. Імперскі герб. Імперская канцылярыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)