ка́нтэле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. ка́нтэле ка́нтэле
Р. ка́нтэле ка́нтэле
Д. ка́нтэле ка́нтэле
В. ка́нтэле ка́нтэле
Т. ка́нтэле ка́нтэле
М. ка́нтэле ка́нтэле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́нтэле нескл., ср., муз. ка́нтеле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́нтэле, нескл., н.

Карэльскі і фінскі народны музычны інструмент, падобны на гуслі.

[Фін. kantele.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́нтеле муз. ка́нтэле нескл., ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кантэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто іграе на кантэле. Выступленне кантэлістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму-чаму.

Разм.

1. Нягромка сыграць, акампаніруючы каму‑н. [Жанчына] адапхнула да сцяны Пруткевіча і папрасіла Зынгу: — Падыграйце. — Зынга, гатовы, глянуў на яе. Жанчына заспявала. Чорны. Звінелі кантэле, цымбалы, Зурна старалася валынцы падыграць. Корбан. // Сваёй ігрой (на сцэне, у спорце) памагчы ігры партнёра.

2. перан. Падрабіцца, падладзіцца пад чые‑н. інтарэсы, настроі і пад. Будыка зноў засмяяўся, закрычаў: — Во, бачыце? Сіротка — як сіротка. А ў Івана вочы гараць. Зайздросціш? Прызнавайся. — Зайздрошчу, — падыграў Антанюк. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)