канстыту́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канстыту́цыя канстыту́цыі
Р. канстыту́цыі канстыту́цый
Д. канстыту́цыі канстыту́цыям
В. канстыту́цыю канстыту́цыі
Т. канстыту́цыяй
канстыту́цыяю
канстыту́цыямі
М. канстыту́цыі канстыту́цыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

канстыту́цыя², -і, ж. (спец.).

Будова арганізма, склад цела.

К. чалавека.

|| прым. канстытуцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канстыту́цыя¹, -і, мн. -і, -цый, ж.

Асноўны закон дзяржавы, які вызначае асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян.

К.

Рэспублікі Беларусь.

|| прым. канстытуцы́йны, -ая, -ае.

К. лад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канстыту́цыя I ж. конститу́ция;

Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь — Конститу́ция Респу́блики Белару́сь

канстыту́цыя II ж. конститу́ция;

к. чалаве́ка — конститу́ция челове́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канстыту́цыя, ‑і, ж.

1. Асноўны закон дзяржавы, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і вызначае грамадою дзяржаўны лад, выбарчую сістэму, прынцыпы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўных органаў і асноўныя правы і абавязкі грамадзян. Канстытуцыя СССР. Манархічная канстытуцыя.

2. Будова арганізма, склад цела. Канстытуцыя чалавека. Канстытуцыя жывёлы.

[Ад лац. constitutio — будова; ўстанаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канстыту́цыя ’асноўны закон дзяржавы’, ’будова арганізма, склад цела’ (ТСБМ) кансцітуцыя (Яруш.). Ст.-бел. конституция, констытуция, констытуцыя ’укладанне, устанаўленне’ (XVI ст.), са ст.-польск. konstytucja, якое з лац. cōnstitūtiō ’устанаўленне’, ’арганізацыя, стан’ (Слаўскі, 2, 431; Булыка, Запаз., 167).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

конститу́цияII канстыту́цыя, -цыі ж.;

конститу́ция органи́зма канстыту́цыя аргані́зма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

конститу́цияI канстыту́цыя, -цыі ж.;

Конститу́ция Респу́блики Белару́сь Канстыту́цыя Рэспу́блікі Белару́сь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асно́ўны¹, -ая, -ае.

Найбольш важны, галоўны.

А. закон — канстытуцыя.

Асноўная работа.

У асноўным — у галоўным, у агульных рысах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак.

Кніжн. Абвясціць (абвяшчаць), аб’явіць (аб’яўляць). Пракламаваць канстытуцыя).

[Ад лац. proclamare — абвяшчаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)