кансо́ль
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кансо́ль |
кансо́лі |
| Р. |
кансо́лі |
кансо́лей кансо́ляў |
| Д. |
кансо́лі |
кансо́лям |
| В. |
кансо́ль |
кансо́лі |
| Т. |
кансо́ллю |
кансо́лямі |
| М. |
кансо́лі |
кансо́лях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кансо́ль, -і, мн. -і, -ей, ж. (спец.).
Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.
|| прым. кансо́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кансо́ль ж., архит., в разн. знач. консо́ль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кансо́ль, ‑і, ж.
1. Выступ у сцяне для падтрымкі некаторых частак будынка (карніза, балкона і інш.) або для ўстаноўкі на ім скульптур.
2. Падстаўка ў выглядзе калонкі для кветак, лямпы, статуэткі і інш.
[Фр. console.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
консо́ль спец. кансо́ль, -лі ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кранштэ́йн, ‑а, м.
1. Выступ у сцяне для падтрымання карніза, балкона і пад.; кансоль (у 1 знач.).
2. Гарызантальная апора для прымацавання дэталі, механізма да вертыкальнай паверхні.
[Ад ням. Kragstein.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́га 1 ’сцёс унізе бервяна, для таго каб яно добра ляжала’ (Інстр. 2), каш. lėga ’рад снапоў у застаронку’, славен. lę́ga ’ляжанне’, ’палажэнне’, ’слой, рад’, ’бэлька, кансоль’. Параўн. таксама ст.-польск. leg ’месца для ляжання’, каш. lega ’логвішча’, lėga ’месца, дзе палегла збожжа’, серб.-харв. ли̏јег, ле̑г ’лежыва’. Прасл. leg‑a < leg‑ti, lěgati ’легчы, лажыцца’ (Слаўскі, 4, 109). Параўн. таксама лёжка 2, лежа (гл.).
Ле́га 2 ’часовая падкладка, апора пад што-небудзь у форме нятоўстага бервяна, жэрдкі, лага’. Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лага і легар.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)