кандэнса́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Пераход рэчыва з газападобнага стану ў вадкі або крышталічны.

К. пары.

2. Накапленне ў вялікай колькасці.

К. энергіі.

|| прым. кандэнсацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандэнса́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кандэнса́цыя
Р. кандэнса́цыі
Д. кандэнса́цыі
В. кандэнса́цыю
Т. кандэнса́цыяй
кандэнса́цыяю
М. кандэнса́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кандэнса́цыя ж., спец. конденса́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кандэнса́цыя, ‑і, ж.

1. Згушчэнне, ушчыльненне. Кандэнсацыя малака. Рэакцыя кандэнсацыі. // Ператварэнне ў вадкасць пары або газу.

2. Накапленне. Кандэнсацыя энергіі.

3. перан. Пра сцісласць думкі, выказвання і пад. Ізноў кандэнсацыю ўсяго матэрыялу [лістоўкі] даём у рамцы: — Не зрываць тэрмінаў! Шынклер. Кароткія нататкі патрабуюць выключнай кандэнсацыі зместу. «Беларусь».

[Лац. condensatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

конденса́ция кандэнса́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сма́льня ‘настырлівая, гарэзлівая дзяўчынка’ (кіраў., Нар. сл.). Да смала 1 і роднасных; кандэнсацыя фразеалагізма смоллю прыстаць ‘прычапіцца, не адставаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узмо́цнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узмацніць.

2. у знач. прым. Больш моцны па ступені праяўлення; які павялічыўся, узрос. Узмоцненая кандэнсацыя пары. Узмоцненая ўвага.

3. у знач. прым. Павялічаны ў аб’ёме, колькасці; большы, чым звычайна. Узмоцненае харчаванне. □ На ўсіх дарогах, якія вялі ў атрад, была пастаўлена ўзмоцненая варта. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Склада́нчык ‘складаны нож’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом.), склада́нік ‘тс’ (Касп.). Кандэнсацыя словазлучэння складаны нож, параўн. склада́ны но́жык ‘тс’ (Варл.), да складаць < класці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саля́рка ’саляравае масла’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Кандэнсацыя словазлучэння саля́равае масла ’прадукт перагонкі нафты, які выкарыстоўваецца як паліва для дызеляў, рэчыва для змазкі механізмаў і пад.’, дзе саляравае ад лац. solaris ’сонечны’ < sol ’сонца’ (Голуб-Ліер, 445). У беларускай, хутчэй за ўсё, непасрэднае запазычанне з рус. соля́рка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́ска ’кубел (на сала)’ (Нар. лекс., Шатал., Выг.), ’кубел (на сыр)’ (Маш.), ’бочка невялікіх памераў’ (З нар. сл., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., ТС, Шат.), ’вялікая бочка для захоўвання мукі, жыта’ (Жыв. сл.), дзежка для квасу’ (Нар. сл.). Як сведчыць апошняе значэнне, семантычная кандэнсацыя словазлучэння квасная дзежка з замацаваннем першаснай суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)