канана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Працяглая моцная стральба з вялікай колькасці гармат.

Грукат кананады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канана́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. канана́да канана́ды
Р. канана́ды канана́д
Д. канана́дзе канана́дам
В. канана́ду канана́ды
Т. канана́дай
канана́даю
канана́дамі
М. канана́дзе канана́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

канана́да ж. канона́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Частая і моцная стрэльба з вялікай колькасці гармат. На ўсходзе грымела кананада. І неўзабаве Савецкая Армія вызваліла людзей ад немінучай смерці. Асіпенка.

[Фр. canonnade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канона́да канана́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крыгало́м, ‑у, м.

Перыяд, калі пачынае ламацца лёд на рэках. Грукоча крыгалом, нібыта кананада. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграма́да, ‑ы, М ‑дзе, ж.

Што‑н. велізарнае, агромністае; глыба, гмах; аграмадзіна. Аграмады гор. Белая аграмада Эльбруса. Каменныя аграмады пірамід. □ Як змрочныя здані, з пустымі вачамі Стаялі муроў аграмады, Трывожнымі днямі, даўгімі начамі Не ціхла вакол кананада. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.

1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.

2. Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны. Матрунёнак.

[Ад грэч. automatos — самарухомы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́льба ‘ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Байк. і Некр., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС), ‘паляўнічая зброя’ (Пятк. 1), стрэ́лбла ‘тс’ (рэч., Яшк. Мясц.), стральба́ ‘тс’ (Нас., Шымк. Собр.). Параўн. укр. стре́льба ‘тс’, польск. strzelba ‘тс’, якое, па сведчанні Брукнера (522), першапачаткова значыла ‘страляніна’, а ‘гатунак зброі’ пачало абазначаць з XVII ст. Рэгіянальная інавацыя, магчыма, узнікшая на базе польскай мовы, параўн. польск. strzelba ‘страляніна, кананада’, балг. стрелба́ ‘стральба’, макед. стрелба ‘тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рышту́нак, ‑нку, м.

1. зб. Набор, сукупнасць прадметаў, прыстасаванняў, неабходных для якой‑н. дзейнасці, занятку, работы. Рыбацкі рыштунак. Вадалазны рыштунак. Паходны рыштунак. □ [Лапецька] як апантаны імчаўся дадому, хапаў свой паляўнічы рыштунак і неўзабаве на бліжэйшым балоце ці ў лесе грымела сапраўдная кананада. Паслядовіч.

2. Абл. Рыштаванне. Колькі ні намагаўся пан адбудавацца, нічога з гэтага не выйшла — як толькі з пабудоў здымалі рыштункі, зноў усё з’ядаў ненажэрны агонь. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)